UDF

Новости

Віталя Рымашэўскага не пусцілі на віцебскае тэлебачанне

Радыё "Свабода"
8 декабря 2010, 11:30
У кандыдата была заплянавана сустрэча з супрацоўнікамі тэлерадыёкампаніі "Віцебск". Замову на сустрэчу адміністрацыя прыняла, але ні Віталя Рымашэўскага не прапусьцілі ў памяшканьне, ні людзей не пусьцілі да яго, каб сустрэцца хаця б на ўваходзе.

Паводле Паўла Севярынца, даверанай асобы Віталя Рымашэўскага, групе агітатараў сьпярша нават пачалі выпісваць пропускі. Але ў 10.00 — на гэты час была прызначана сустрэча — у холе зьявіўся намесьнік дырэктара тэлерадыёкампаніі Вадзім Лапацінскі і заявіў, што гэта "рэжымны аб’ект", а таму нікога не прапусьцяць і агітацыйныя матэрыялы раздаваць не дазволяць.

Супрацоўнікам выйсьці да Віталя Рымашэўскага таксама забаранілі, бо кіраўніцтва сказала, што ў іх працоўны дзень і яны мусяць знаходзіцца на сваіх працоўных месцах.

Павал Севярынец кажа, што сустрэча будзе праведзена хаця б на ўваходзе ў будынак — для мінакоў ды тэхнічных супрацоўнікаў тэлерадыёкампаніі, якія ня мусяць увесь час знаходзіцца ў галоўным будынку. А потым кандыдат ці ягоныя давераныя асобы напішуць скаргу ў тэрытарыяльную камісію — пра тое, што заплянаваную і дазволеную сустрэчу сарвала кіраўніцтва тэлерадыёкампаніі "Віцебск".

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.