UDF

Новости

Ці дапусцяць апазыцыю да падліку бюлетэняў?

Радыё "Свабода"
1 ноября 2010, 12:14
З 1 лістапада пачынаецца фармаваньне асабовага складу ўчастковых выбарчых камісіяў. Яно завершыцца ў сераду, 3 лістапада. А нядзеля, 31 кастрычніка, стала апошнім днём, калі прымаліся дакумэнты ад ахвотных працаваць ва ўчастковых камісіях.

Адметнасьць участковых камісіяў у тым, што менавіта тут вядзецца беспасярэдні падлік бюлетэняў. Усяго ў краіне створана 6.390 такіх камісіяў. Дэмакратычная апазыцыя спадзяецца ахапіць дзясятую частку ўсіх камісіяў. І хаця такое прадстаўніцтва не дае магчымасьці кантраляваць падлік бюлетэняў па ўсёй краіне, яно дазваляе зрабіць высновы, наколькі гэтая працэдура адпавядае дэмакратычным стандартам.

14 дэмакратычных партыяў, арганізацыяў і ініцыятываў дамовіліся працаваць супольна ў рамках кампаніі “За справядлівыя выбары 2010”.

Праваабаронца, юрыст Сяргей Гоўша з Баранавічаў расказвае:

Ад Баранавіцкай арганізацыі ТБМ вылучана ва ўчастковыя камісіі тры чалавекі. Сярод іх і я. Ад партыі “Справядлівы сьвет” – сем чалавек. Ад ініцыятыўнай групы Ўладзімера Някляева – чатыры чалавекі”.

Спадар Гоўша сказаў, што зьбіраліся яшчэ здаць дакумэнты прадстаўнікі ініцыятыўных групаў Кастусёва, Раманчука, Статкевіча. А ў Баранавічах між тым 66 участковых камісіяў. Такім чынам, нават і па адным апазыцыянэру на адну камісію не атрымаецца. Спадар Гоўша тлумачыць, чаму гэта наагул немагчыма:

Вельмі лёгка сказаць чаму. Таму што вылучаць можна ад партыяў і грамадзкіх арганізацыяў. Ды яшчэ праз збор подпісаў. Але зарэгістраваных дэмакратычных грамадзкіх арганізацыяў у нас, у Баранавічах, можна палічыць на пальцах адной рукі, дый, можа, пальцаў будзе замнога. З партыямі сытуацыя падобная. Філіі хаця і ёсьць, але ж яны ня маюць афіцыйнай рэгістрацыі. Офісаў ім не даюць. Карацей, тое ж самае ў нас, як па ўсёй Беларусі. Усё робіцца для таго, каб была адна партыя ды некалькі прыкарытных грамадзкіх арганізацыяў. Паўсюдна “Белая Русь”. Паўсюль прымушаюць у яе ўступаць”.

Асабовы склад участковых камісіяў стане вядомы ў найбліжэйшыя тры дні.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.