UDF

Новости

Мастаўчане прымусілі ўлады рамантаваць дарогу

milinkevich.org
27 апреля 2009, 11:37
Актывісты Руху "За Свабоду" сабралі 230 подпісаў жыхароў Чыгуначнага мікрараёна горада Масты за неадкладнае вырашэнне праблемы дарог у мікрараёне.

Пад зваротам, ініцыяваным сябрам Рады ПАГА "Рух "За Свабоду" Алесем Зарэмбюком, падпісаліся амаль усе жыхары вуліц Я.Купалы, М. Багдановіча, Чкалава, Энтузіястаў, Фрунзэ, Чыгуначнікаў і завулкаў Вакзальны і Фрунзэ.

Мясцовая ўлада была вымушаная адрэагаваць на зварот грамадзян. Ужо пачаўся ямачны рамонт дарогі ад чыгуначнага пераезда да вёскі Малыя Сцяпанішкі.

Калектыўны зварот мастаўчан з просьбай вырашыць праблемы рамонту дарожнага пакрыцця і асвятлення вуліц чыгуначнага мікрараёна горада Масты быў накіраваны старшыні Мастоўскага райвыканкама Аляксею Шафарэвічу.

У сваім звароце грамадзяне выказалі сваё рашучае незадавальненне станам дарог і дарожнага пакрыцця ў мікрараёне, а таксама недастатковым асвятленнем вуліц у цёмны час сутак. Асабліва іх турбавала сітуацыя з адсутнасцю капітальнага рамонта дарогі ад прыватнага прадпрыемства "Байдзімэкс" да вёскі Малыя Сцяпанішкі і крытычная сітуацыя з цалкам разбуранай дарогай да памяшканняў РУП "Мастаўчанка" і ДП "Мастоўская сельгастэхніка".

"Мы разумеем, што на поўнае прывядзенне дарог нашага мікрараёна ў належны стан спатрэбіцца пэўная колькасць сродкаў. У простых людзей, многія з якіх вымушаны выжываць ва ўмовах няпростай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі і эканамічнага крызіса ў краіне, лішніх грашовых рэсурсаў няма. Таму было б няправільна ўсе праблемы скідваць на плечы звычайных грамадзянаў.

Пералічаныя вышэй праблемы існуюць ужо не адзін год. Мы стаміліся жыць у мікрараёне, з дарогамі якія знаходзяцца ў аварыйным стане і неасветленымі вуліцамі, дарогамі з выбаінамі, якія павялічваюцца штогод, трэшчынамі і выбіваннем каменнага матэрыяла, што робіць іх немагчымымі для нармальнай эксплуатацыі, гэта не дарогі, па якіх ходзяць і ездзяць грамадзяне еўрапейскай краіны"
, – гаворыцца ў дадзеным звароце, пад якім падпісалася 230 жыхароў горада Масты.

Дэпутат Мастоўскага райсавета 24 склікання Алесь Зарэмбюк выказвае падзяку старшыні Мастоўскага райвыканкама Аляксею Шафарэвічу за тое, што праблема рамонту адной з дарог, пра якую ідзе гаворка ў звароце грамадзян, пачала вырашацца, а таксама супрацоўнікам ДРБУ – 208, якія рамантуюць дарогу.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.