UDF

Новости

Перамены робяць моцныя духам

milinkevich.org
22 апреля 2009, 14:13
Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з прыхільнікамі дэмакратычных перамен Кармянскага раёну Гомельскай вобласці.

Лідэр Руху "За Свабоду" распавёў пра эканамічную сітуацыю ў Беларусі і новыя рэаліі ў міжнароднай палітыцы, у прыватнасці пра змены ў стасунках Беларусі з Расіяй і Еўразвязам.

Удзельнікі сустрэчы распавялі пра тое, што на мясцовых прадпрыемствах вельмі цяжкае становішча. Паводле іх слоў, запазычанасць складае мільярды рублёў. Напрыклад, работнікі "Райсельгастэхнікі" атрымліваюць штомесяц каля 200 тысяч рублёў. Грошы на заробкі, якія выплочваюцца з затрымкамі, бяруцца ў крэдыт. Сродкаў на паліва таксама няма. Але людзям няма куды падзецца. Нават да такіх складаных умоў яны прызвычайваюцца. Маладыя спецыялісты з’язджаюць пры першай магчымасці.

На думку лідэра Руху "За Свабоду", перамены непазбежныя, іх робіць меншасць, якая моцная духам. Сённяшняя сістэма не працуе ні палітычна, бо няма знешняй падтрымкі, ні эканамічна, бо не здольная абараніць грамадзян ад крызісу.

Паводле намесніка лідэра Руху "За Свабоду" Юрася Губарэвіча, які таксама выступіў перад прысутнымі, галоўнае зараз падтрымліваць грамадскую супольнасць, лакальныя ініцыятывы, распаўсюджваць незалежную інфармацыю, абараняць людзей, калі іх правы парушаюцца.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.