UDF

Новости

Еўрапарламент заступіўся за Франака Вячорку

pbnf.org
3 апреля 2009, 11:12
У часе галасавання ў Еўрапарламенце па беларускім пытанні было ўхвалена некалькі вусных паправак, якія падтрымалі асуджаных па "справе 14" і гвалтоўна забраных у войска апазіцыянераў.

Дэпутат ад Польшчы Яцэк Пратасевіч на просьбу А. Мілінкевіча і Amnesty International унёс папраўку, якая патрабуе ад уладаў Беларусі не толькі выпусціць нядаўна арыштаваных палітвязняў, але і перагледзець прысуды па так званай "справе 14" – 11 удзельнікам дэманстрацыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Мінску ў студзені 2008 году.

Дэпутат ад Літвы Вітаўтас Ландзбергіс прапанаваў калегам заступіцца за трох актывістаў беларускай апазіцыі, якія гвалтам былі забраныя ў войска:

"Адзін з іх з'яўляецца сынам кіраўніка апазіцыі. Гэта варта прыраўнаць да захопу дзяржавай закладнікаў – бярэм у войска твайго сына, бо ты ў апазіцыі, і з ім можа нешта там здарыцца. Такая папраўка запэўніла б бяспеку тым асобам, якія былі прымусова ўзятыя ў войска", - зазначыў спадар Ландзбергіс.

Папраўка Ландзбергіса была ўхваленая. Як і іншая – аб патрабаванні да афіцыйнага Мінска гарантыяў свабоднай дзейнасьці для ЕГУ, калі унівэрсітэт вернецца з Літвы ў Беларусь. Апрача таго, Вітаўтас Ландзбергіс звярнуў увагу на планы беларускага ўрада па пабудове АЭС на мяжы з Еўразвязам. Гэтая папраўка была ўлічаная ў прэамбуле рэзалюцыі.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.