UDF

Новости

Упершыню беларускі салдат пакараны за беларускую мову

pbnf.org
24 июля 2009, 13:58
23 ліпеня 2009 году антыбеларуская істэрыя ў в/ч № 48694 у Мазыры дасягнула піку. Ф.Вячорку афіцыйна вынесена адно з найбольш жорсткіх дысцыплінарных спагнанняў, прадугледжаных арт. 49 Дысцыплінарнага статуту Узброеных сілаў: скарачэнне адпачынку за ўвесь перыяд вайсковай службы да 5 сутак (наступнае і найбольш жорсткае пакаранне – гаўптвахта).

Ф.Вячорка пакараны за ўжыванне каманды "Зважай!" замест "Смирно!". Ініцыятыва пакарання належыць псіхолагу часткі старэйшаму лейтэнанту Дзянісу Казаку, адказнасць за пакаранне нясе намесьнік камандзіра батальёна па ідэалогіі маёр Уладзімір Ігнацік. Такім чынам, упершыню ў гісторыі незалежнай Рэспублікі Беларусь беларускі салдат пакараны за ўжыванне беларускай мовы ў войску.

Бацька палітычнага прызыўніка Вінцук Вячорка спрабаваў спыніць беззаконне:

"Пераследаваць Франака з-за беларускай мовы ст. лейтэнант Казак і прапаршчык Піскун пачалі з месяц таму. На жаль, і камандзір батальёна ў Мазыры, і камандзір брыгады ў Баранавічах сышлі ў адпачынак. Напярэдадні я тэлефанаваў у Баранавічы падпалкоўніку Сяргею Грысюку, намесніку камандзіра брыгады па ідэалогіі, які цяпер выконвае абавязкі камандзіра. Я папярэдзіў яго пра парушэнні Канстытуцыі і Крымінальнага кодэксу, якія ўглядаю ў моўным пераследзе майго сына, і прасіў спыніць моўны тэрор і дыскрымінацыю ў Мазыры. Але, як бачу, зварот марны. Значыць, і С.Грысюк нясе сваю долю адказнасці за гэты нечуваны ў еўрапейскай краіне 21 стагоддзя апартэід. Мы будзем звяртацца ў пракуратуру ў сувязі з прыкметамі злачынства, прадугледжанага арт. 130 Крымінальнага кодэксу: "Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці альбо нязгоды, на прыніжэнне нацыянальнага гонару і годнасці, (...) учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, - караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў". Звернемся таксама ў міжнародныя праваабарончыя арганізацыі".

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.