UDF

Новости

Франака Вячорку БТ спрабавала здымаць, а ідэалягічны палкоўнік - пужаць

pbnf.org
10 июня 2009, 12:38
Старшыня Моладзі БНФ Франак Вячорка, відавочна, будзе аб'ектам чарговага паклёпніцкага прадукту БТ, брыгада якога сёньня прыяжджала ў Мазыр рабіць сюжэт пра незаконна прызванага ў войска моладзевага лідэра.

У вайсковую частку супрацьпаветранай абароны, дзе ад студзеня служыць Ф.Вячорка, зьявіўся таксама палкоўнік-ідэоляг з Заходняга апэратыўнага камандаваньня. Ён пагражаў Ф.Вячорку крымінальнай справай у сувязі з публікацыяй дзёньніку ў інтэрнэце. Гэта ня першая пагроза такога кшталту, адрасаваная палітычнаму прызыўніку.

Тымчасам на адрасаваную ў чарговую інстанцыю скаргу на незаконны прызыў Ф.Вячоркі прыслаў адказ старшыня Менскага гарадзкога суду У.Р.Пуціла. Адказ адмоўны, усе рашэньні папярэдніх інстанцыяў прызнаныя правільнымі. Падаўца скаргі бацька пацярпелага В.Вячорка заявіў:

"Гэта тыповая адпіска, укладальнік якой нават ня даў сабе клопату сфармуляваць контраргумэнты й доказы. Прыклад: "Доводы надзорной жалобы о незаконности определения суда (...) не соответствуют обстоятельствам дела". Мы будзем падаваць скаргі пра відавочнае парушэньне закону, удзел спэцслужбаў, зьбіцьці, кайданкі, мэдычныя фальсыфікацыі ў наступныя інстанцыі й у міжнародныя структуры. Нельга дазваляць рэжыму пачувацца вечна беспакараным".


Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.