UDF

Новости

“Наша вясна“ не знайшла справядлівасці ў судзе

"Еўрарадыё"
22 апреля 2009, 17:53
Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні скаргі на адмову Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі правабарончай арганізацыі "Наша Вясна". На думку суда, недахопы, якія ўтрымліваліся ў спісе Рады і пратаколах устаноўчага сходу, носяць "невыпраўляльны характар".

Аргумент юрыстаў "Нашай Вясны" пра тое, што недахопы маглі быць выпраўленыя ў ходзе рэгістрацыі, суд адпрэчыў, бо прызнаў, што даваць адтэрміноўку рэгістрацыі — права, а не абавязак Мінюста.

Вярхоўны суд адпрэчыў аргументы Мінюста пра тое, што ўстаноўчы сход "Нашай Вясны" не мог адбыцца, бо памяшканне штаб-кватэры АГП для яго "зацеснае".

Вось як пракаментаваў Еўрарадыё рашэнне Вярхоўнага суда юрыст "Нашай Вясны" Валянцін Стэфановіч: "Мы на гэтым тыдні ўсё-ўсё выправім і падамо на рэгістрацыю трэці раз. Пабачым, што яны нам скажуць. Па вялікім рахунку, мы будзем працаваць і без рэгістрацыі. Калі дзяржава не гатовая нас зарэгістраваць, гэта яе праблемы".

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.