UDF

Новости

Аляксандр Тамковіч: лаўрэат прэміі імя Юрыя Захаранкі

Радыё Рацыя
1 марта 2009, 14:45
Журналіст Аляксандр Тамковіч стаў лаўрэатам прэміі імя былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі за 2008 год. Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Менску 27 лютага на сядзібе Партыі БНФ. Гэтая прэмія штогод уручаецца самым смелым журналістам незарэгістраваным дэмакратычным рухам, які аб'ядноўвае афіцэраў — былых супрацоўнікаў праваахоўных органаў і іншых сілавых структур краіны. Усе падрабязнасці ў Кастуся Вансяцкага.

Прэмія імя былога кіраўніка Міністэрства унутраных спраў, аднаго з заснавальнікаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў Юрыя Захаранкі ўручаецца ўжо пяты год. Яе намінантамі ў розныя часы станавіліся генерал-апазіцыянер Валер Фралоў, праваабаронца Гары Паганяйла, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Паводле аднаго з заснавальнікаў прэміі праваабаронцы Алега Воўчака, сярод магчымых пераможцаў фігуравалі прозвішчы Аляксандра Ваўчаніна – аднаго з заснавальнікаў незалежнага руху чарнобыльцаў і старшыні аргкамітэта па стварэнні аб'яднання ветэранаў баявых дзеянняў Аляксандр Камароўскі. Аднак прэмію атрымаў вядомы журналіст Аляксандр Тамковіч. Як адзначыў Алег Воўчак цяперашні лаўрэат шмат пісаў пра тэму палітычных знікненняў у Беларусі. І нават напісаў пра гэта кнігу:

- Мы не першы год знаёмы з Аляксандрам Леанідавічам, які адным з першым узняў, спачатку на старонках газеты “Свабодныя навіны”, а потым - “Дзень”, тэму зніклых апазіцыйных палітыкаў. Апошняя яго кніга “Будзіцелі”, у якую чалавек сапраўды ўклаў шмат душы, засведчыць для нашчадкаў шмат якія падзеі з эпохі, сведкай якой стаў спадар Тамковіч.

Сам Аляксандр Тамковіч у інтэрв'ю Рацыі сказаў, што мае шмат планаў на будучыню. І зараз рыхтуе да выдання адразу чатыры кнігі. Гэта нарысы, з якіх чытачы змогуць дазнацца пра цікавыя аўтабіяграфічныя звесткі больш 30 беларускіх дэмакратычных палітыкаў.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.