UDF

Новости

Дзяржаўныя газеты “жывяцца“ з працы недзяржаўных

Наватарскі спосаб супрацоўніцтва з незалежнай прэсай прыдумалі ва ўпраўленні адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама. Адказы на пытанні газеты "Intex-press" яны даслалі… дзяржаўнаму выданню.

Карэспандэнт недзяржаўнай рэгіянальнай газеты "Intex-press" Зінаіда Дрозд 8 траўня, пры падрыхтоўцы матэрыялу на тэму арганізацыі навучання першакласнікаў, накіравала запыт ва ўпраўленне адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама.

Трэба адзначыць, што гэтае ўпраўленне працуе з незалежнай прэсай выключна праз пісьмовыя запыты. Гэта сур’ёзна ўскладняе дзейнасць журналістаў, шкодзіць аператыўнасці, дакладнасці і паўнаце інфармацыі, паколькі карэспандэнт не мае магчымасці задаць удакладняльныя пытанні. Але часам пісьмовы запыт – адзіны спосаб атрымаць хаця б якія-небудзь звесткі ад чыноўнікаў.

Якім жа было здзіўленне журналістаў "ІР", калі ў раённай дзяржаўнай газеце "Наш край" ад 21 траўня яны ўбачылі артыкул "Першы раз у першы клас", у якім прагучалі адказы на большасць пытанняў, накіраваных Зінаідай Дрозд ва ўпраўленне адукацыі.

А 22 траўня рэдакцыя "Intex-press" атрымала афіцыйны адказ за подпісам начальніка ўпраўлення Мікалая Хітрыка: "Упраўленне адукацыі з Баранавіцкага гарвыканкама на ваш запыт пра функцыянаванне першых класаў паведамляе, што такога роду інфармацыя прадастаўленая рэдакцыі газеты "Наш край".

"Такі адказ чыноўніка — што адказы на мае пытанні накіраваныя ў іншую газету, — мякка кажучы, здзіўляе. Вельмі крыўдна, што іншы журналіст бессаромна выкарыстаў вынікі маёй працы. Пры гэтым я апынулася ў дзіўнай сітуацыі – зараз я мушу выкарыстоўваць яго матэрыял для падрыхтоўкі ўласнага, а рабіць так мне зусім не хацелася б", — зазначыла ў гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу БАЖ Зінаіда Дрозд.

"У гэтай сітуацыі можна толькі парадавацца за рэдакцыю дзяржаўнай раёнкі, якая з гэтага часу зусім бясплатна зможа выкарыстоўваць ідэі, а таксама падрыхтаваныя іншымі журналістамі пытанні для сваіх артыкулаў, — каментуе сітуацыю кіраўніцтва "ІР". — А калі ўлічыць, што многія чыноўнікі гарвыканкама працуюць толькі праз пісьмовыя запыты, то можна меркаваць, што паразітаванне на выніках працы незалежных журналістаў у дзяржаўнай прэсе будзе мець працяг".

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.