UDF

Новости

У Гомелі ўшанавалі памяць Міхаіла Жызнеўскага, які загінуў ў Кіеве

Таццяна Уласенка, "Товарищ.online"
24 января 2014, 08:31
23 студзеня сябры Руху Салідарнасці "Разам" ля помніка Тараса Шаўчэнкі ў Гомелі правялі акцыю па ўшанаванні памяці беларуса Міхаіла Жызнеўскага, які загінуў падчас сутычак у Кіеве на Еўрамайдане.

Каардынатар Руху па Гомельскай вобласці Канстанцін Жукоўскі распавёў, што з дзесятак чалавек прыйшлі да помніка ўкраінскаму паэту, каб ускласці кветкі, запаліць знічкі, адзначыць хвілінай маўчання памяць загінуўшага Міхаіла Жызнеўскага.

Удзельнікі акцыі наведалі маці Міхаіла. Па словах Жукоўскага, яна хацела б, каб сын быў пахаваны на радзіме, пад Гомелем. Яна чакае прыезду бацькі Міхаіла.

Актывісты звязаліся са штабам у Кіеве, каб арганізаваць дастаўку цела Міхаіла ў Беларусь. Украінцы, у сваю чаргу запэўнілі, што ўсё гатова да пахавання, і цела загінулага будзе адпраўлена на радзіму.

Жукоўскі таксама адзначыў, што труна можа быць дастаўлена ў Гомель ужо ў нядзелю. "Калі ўсё будзе ісці па плану, то хлопца пахаваюць у нядзелю, 26 студзеня", - кажа актывіст.

Нагадаем, Міхаіл Жызнеўскі быў застрэлены падчас сутыкнення 22 студзеня на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Куля трапіла яму ў сэрца.

Па словах Кастуся Жукоўскага, беларус з 2005 года жыў ва Украіне, але збіраўся вясной вяртацца ў Гомель да бацькоў.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.