UDF

Новости

Ярмошына будзе вывучаць пашпарт Някляева

Радыё "Свабода"
21 сентября 2010, 08:57
Ці можа стаць перашкодай для патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Някляева тое, што ён напрыканцы 1990-х гадоў пэўны час жыў за мяжой — у Польшчы і Фінляндыі? Наколькі гэтая сітуацыя дапасоўваецца да таго, што паводле заканадаўства прэтэндэнт на вышэйшую ў краіне пасаду павінен не менш як дзесяць апошніх гадоў непасрэдна перад выбарамі стала пражываць у Беларусі?

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына на просьбу "Свабоды" выклала сваё бачанне сітуацыі з Уладзімірам Някляевым. Яна лічыць, што тут трэба спачатку ўсё дасканала вывучыць:

- Асноўным доказам сталага пражывання з'яўляецца прапіска ў пашпарце. Калі яна ў яго не мянялася, гэта — так. Але паколькі ёсць звесткі, што спадар Някляеў адсутнічаў нейкі час, то, калі ён будзе падаваць дакументы, канечне, мы ў яго возьмем тлумачэнне. Па-першае, колькі ён адсутнічаў? Можа, гэта некалькі месяцаў. Гэта ўсё ацэначна, з гэтым трэба вызначацца. Навогул, юрыдычна — гэта сталая рэгістрацыя, вось вам і сталая прапіска.

Лідзія Ярмошына лічыць: вырашыць сітуацыю пакуль немагчыма. Яна кажа, што з Някляевым трэба размаўляць:

- А калі ён адмовіцца, трэба будзе запытваць дадзеныя Дзяржкамітэту памежных войскаў. У пашпарце ж ёсць штампы аб перасячэнні мяжы, іх таксама можна паглядзець. У нас жа адзіны пашпарт, няма спецыяльнага замежнага.

Сам Уладзімір Някляеў цяпер знаходзіцца за мяжой. Яго прэс-сакратар Юлія Рымашэўская камэнтуе сытуацыю так:

- У Канстытуцыі сказана пра сталае непражыванне ў краіне цягам 10 гадоў. А ў Някляева такой сітуацыі не было. Так, ён выязджаў за мяжу, але выязджаў, так бы мовіць, па абставінах. І вяртаўся ў Беларусь, мяняў тут дакументы. Ён не прасіў прытулку, не прасіў там нейкіх рэчаў, якія б казалі, што ён збіраецца пакінуць Беларусь назаўсёды ці цягам дзесяці гадоў, прыкладам. Таму мы нават не думаем, што гэта можа быць праблемай для яго рэгістрацыі ў якасці кандыдата.

Эксперт у галіне выбарчага заканадаўства Сяргей Альфер лічыць: законных падставаў для адмовы Уладзімтру Някляеву ў рэгістрацыі Цэнтравыбаркам не мае:

- Пытанне з Някляевым намнога прасцейшае за пытанне з Зянонам Пазняком. Наколькі я чытаў у СМІ, Някляеў палітычнага прытулку не прасіў. Ён выехаў за межы Беларусі і там творча працаваў. У яго адзін пашпарт, у яго няма ніякага замежнага пашпарту. І тут, мне здаецца, да яго прыдрацца вельмі цяжка. Да Пазняка можна было прыдрацца намнога больш.

Па-другое, ёсць па гэтым пытанні думка Канстытуцыйнага суду. І хаця яна не з'яўляецца абсалютна абавязковай, тым не менш яна была выкарыстана ў 2006 годзе пры рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Зянона Пазняка. Дый у 2001 годзе нават без думкі Канстытуцыйнага суду зарэгістравалі ініцыятыўную групу Зянона Пазняка
.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.