UDF

Новости

Мілінкевіч: Абраць адзінага кандыдата ад усіх дэмакратычных сіл немагчыма

udf.by
3 июня 2009, 18:41
Пытанні правядзення Беларускага еўрапейскага форума і перспектывы супрацоўніцтва з АДС абмяркоўваліся падчас паседжання Рады Руху "За Свабоду", якое адбылося 3 чэрвеня ў Мінску.

"Па выніках абмеркавання на паседжанні Рады было прынятае рашэнне ініцыяваць правядзенне ў лістападзе Беларускага еўрапейскага форуму з мэтай мабілізацыі ўсіх прыхільнікаў еўрапейскага выбару і ўнесці на паседжанні аргкамітэту прапановы па правядзенню форума, парадку вылучэння кандыдатаў і календарнаму плану ягонай падрыхтоўкі", — паведамляе сайт Руху.

А вось удзел Руху ў кангрэсе дэмакратычных сілаў у межах АДС на Радзе не абмяркоўваўся, заявіў сайту www.udf.by намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Аляксей Кавалец.

— Калі прапанова будзе канкрэтная, будзе вядомая павестка дня, то абавязкова будзем разглядаць магчымасць удзелу, — дадаў Аляксандр Мілінкевіч.

Няяснай застаецца і пазіцыя Руху па вылучэнню адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў. Не можа быць адзінага кандыдата, калі ёсць розныя погляды на геапалітычны выбар і будучыню Беларусі, распавёў у інтэрв’ю www.udf.by Мілінкевіч.

— Наша такая пазіцыя: калі запрапануе АДС. Калі структура, якая працуе столькі часу, запрапануе свой спосаб вылучэння адзінага кандыдата, патрабаванні гэтаму кандыдату, мы будзем разглядаць абавязкова. Мы б хацелі, каб быў гэты адзіны кандыдат. Але я лічу, што не можа быць кандыдат агульны ад усіх дэмакратычных сілаў, калі там погляды на наш геапалітыны выбар, на будучыню Беларусі абсалютна розныя. І ў выніку можа атрымацца так, што будзе прагаласавана за чалавека, які мае абсалютна непрымальныя для нас пазіцыі. Таму я лічу, спачатку з пазіцыямі трэба вызначыцца, якія пазіцыі будзе адстойваць гэты кандыдат, а потым займацца яго вылучэннем.

Іншага меркавання прытрымліваецца сустаршыня Прэзідыуму Палітрады АДС, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:

— Пакуль гаворка ідзе толькі пра выпрацоўку механізму абрання адзінага кандыдата. Без гэтага не можа быць зроблены другі крок – менавіта само абранне адзінага. Таму вельмі важна, што Прэзідыум АДС прыняў рашэнне аб пошуку працэдуры, і прапануе ўзяць удзел у гэтай працы не толькі арганізаваным структурам, але і простым грамадзянам.

Калі ў нас да восені будзе ўзгодненая і прынятая працэдура, то гэта трэба канстатаваць як вялікае дасягненне і вялікі крок наперад. Што тычыцца далейшага, то ўсё будзе залежыць ад палітычнай волі саміх структур і магчымасці кіравання сваімі амбіцыямі з боку палітыкаў
, – сказаў А.Лябедзька ў інтэрв'ю www.udf.by.

Людміла Мароз

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.