UDF

Новости

Някляеў прадставіць камп'ютарную гульню - відэа

Алесь Пехціеў, партал навінаў www.UDF.BY
15 сентября 2010, 16:59
Ролік у стылі экшн з прысвячэннем Усебеларускаму сходу з’явіўся на старонцы руху "Гавары праўду" у Facebook. Лідэр руху пад слоганам "Пабудзі дэлегата" выскоквае з дрэллю ў адной руцэ і коткай у другой. Падаецца відэа як трэйлер першай палітычнай гульні ў Беларусі.

Прэс-сакратар руху "Гавары праўду" Юлія Рымашэўская заўпэўнівае, што Уладзімір Някляеў не збіраецца карыстацца інструментам для свідравання ў палітычных мэтах: "Вобразы, ужытыя ў гульні, падабраныя выпадкова і з’яўляюцца гіпербалізаванай метафарай".

Стваральнікі роліка імкнуліся прыцягнуць увагу да Усебеларускага сходу, які плануецца правесці ў бліжэйшы час. Лідэр кампаніі "Гавары праўду" сабраў 20 000 подпісаў, каб стаць яго дэлегатам. "Усебеларускі сход параўноўваюць з сонным царствам і гэтая гульня сімвалізуе тое, што адбываецца насамрэч: Някляеў збіраецца туды, каб перапыніць салодкі ці не вельмі сон дэлегатаў. І ў гэтай гульні, і ў жыцці яму ў гэтым можа дапамагчы кожны", - кажуць актывісты кампаніі.

Сама кампутарная гульня "Пабудзі дэлегата" будзе прэзентавана ў сеціве цягам тыдня.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.