UDF

Новости

Бойка “халоднай зброяй“ у цэнтры Мінска

"Наша ніва"
18 января 2010, 11:36
У бойцы снежкамі 17 студзеня ў Мінску, у парку імя Янкі Купалы, узялі ўдзел каля 40 чалавек, якія не збаяліся халоднага марознага надвор’я. Удзень слупок тэрмометра вагаўся ў межах 12—14 градусаў марозу.

"Гэта акцыя, як і астатнія, мае такую мэту: людзі мусяць радавацца жыццю, рабіць свет больш яркім, расслабляцца і сябраваць, – так тлумачыць сэнс акцыі адзін з яе арганізатараў Андрэй Кім. – Цяпер у нас, у студэнтаў, сэсія, таму хапае стрэсавых сітуацый. Вось мы і вырашылі сабраць людзей, каб павесяліцца і адпачыць".

Радавацца жыццю ў прысутных сапраўды атрымоўвалася. Хоць на пачатку і не хацелася лішнім разам варушыцца на марозе.

Аднак гульня ў снежкі і перацягванне канатаў хутка захапілі прысутных.
І прыйшлося выцягнуць сябе з зімовай спячкі, каб закідаць супернікаў снегам і быць як мага меней самаму заснежаным.

У параўнанні з бітвай падушкамі, якая прайшла 8 верасня ва ўгодкі бітвы пад Оршай і сабрала каля тысячы маладых людзей, бойка снежкамі на марозе атрымалася менш папулярнай і масавай. Аднак арганізатары і гэтай колькасці людзей вельмі рады, зазначае Андрэй Кім.

Тым часам арганізатары абяцаюць у 2010 годзе новыя забавы.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.