UDF

Новости

У Палацы спорту зайграе самая нелюбімая група Лукашэнкі (+mp3)

www.udf.by
16 октября 2009, 16:44
25 кастрычніка з сольным канцэртам у мінскім Палацы спорту выступіць гурт "Сплин", які можа прэтэндаваць на званне самага нелюбімага музычнага калектыва кіраўніка Беларусі. Іх песню "Феллини" з асабістага пажадання Лукашэнкі ў свой час вынішчылі з беларускага тэле- і радыёэфіру.

На гэта лідэр "Сплина" Аляксандр Васільеў адказаў новай песняй – "Урок географии", у якой праспяваў пра "злого Лукашенко".

Песня "Феллини", якую "Сплин" выконваў разам з гуртом "Би-2" знікла з беларускага радыёэфіру ў пік сваёй папулярнасці – увесну 2001 году. Дагэтуль радыйшчыкі баяцца ставіць яе ў эфір. Прычына – песня не спадабалася асабіста кіраўніку Беларусі, калі ён яе пачуў па радыё. Тады гэтую навіну падхапілі расійскія мас-медыя, але каментар музыкаў быў стрыманы. "Як добра, што беларускі прэзідэнт знаходзіць час для таго, каб асабіста адслухоўваць усе навіны рок-музыкі. У нашага на гэта пэўна не хапае часу", - заявіў лідэр "Спліна" Аляксандр Васільеў.
Музыкі з "Бі-2" у інтэрв’ю часопісу FUZZ сказалі, што наогул на ўсе песні "Сплина" і "Би-2" у Беларусі накладзена забарона.

Тым не менш, "Сплин" даў вялікі канцэрт у Мінску ў 2003 годзе, але Васільеў той гісторыі не забыў і запісаў песню "Урок географии" з радками "В Белоруссии бесится злой Лукашенко". Пасля гэтага ў Беларусь расійскія музыкі не прыязджалі чатыры гады, а шанец пачуць іх творы ў радыёэфіры быў роўны нулю, як і ў выпадку з беларускімі рок-музыкамі, што трапілі пад раздачу ў гэтым жа годзе пасля ўдзелу ў мітынгу на Бангалор.

Васільеў у адным з інтэрв'ю прызнаўся, што свядома пайшоў на напісанне радка пра "злого Лукашенко", ведаючы, што ў Беларусі пасля гэтага ім сыграць не дадуць.

Сёлетні канцэрт "Сплина" у Мінску яго арганізатары ўсё ж узгаднілі. Кажуць, што праблем наконт дазволу выступлення не было. Расійскія музыкі выйдуць на сцэну Палаца спорта 25 кастрычніка, каб прадставіць свой новы альбом пад назвай "Раздвоение личности", а таксама зайграюць свае старыя хіты.

Сяргей Нятрэба

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.