UDF

Новости

У захварэлых вайскоўцаў не ўзялі аналіз на “свіны“ грып

regionby.org
7 декабря 2009, 10:08
Лечаць захварэлых у Мазыры вайскоўцаў прэпаратам "Таміфлю", які прымяняецца пры высокапатагенным грыпе A/H1N1. Але аналіз на вірус грыпу ў іх не ўзялі і паставілі дыягназ: рэспіраторная інфекцыя.

Нагадаем, што ў Мазырскую гарадскую клінічную бальніцу змешчаны 20 вайскоўцаў тэрміновай службы. Усе яны з часткі № 48694 войск супрацьпаветранай абароны. Яшчэ ад пяці да дзесяці вайскоўцаў знаходзяцца ў медычным ізалятары, пад які выдзелены верхні паверх казармы. Верагодна, хворыя ёсць таксама сярод афіцэраў, прапаршчыкаў і кантрактнікаў.

Сярод захварэлых і салдат Францішак Вячорка. Ён служыць дызелістам-электрыкам. 2 снежня хлопец быў шпіталізаваны хуткай меддапамогай.

– Інфекцыя распаўсюджвалася надзвычай імкліва, – кажа Францішак. – Раніцой – адзін захварэлы, праз некалькі гадзін – ужо некалькі. Хворых адвозілі ў бальніцу ў тры "хвалі".

Францішак гаворыць, што доктар Наталля Клімава і іншы персанал бальніцы праяўляюць вялікую ўвагу да захварэлых. Але інфекцыйнае аддзяленне перапоўнена.

– Сямёрых з нашай часткі паклалі ў адну палату, – распавядае салдат. – Іншыя вайскоўцы ляжаць у калідоры на першым паверсе.

Па словах Францішка, зараз ён і ягоныя саслужыўцы адчуваюць сябе нармалёва.

– Як пачалі даваць "Таміфлю", стан палепшыўся. Даюць і іншыя прэпараты, ў тым ліку антыбіётыкі.

"Таміфлю" прымяняюць з 3 снежня. На наступны дзень у бальніцу прыязджаў з Мінску бацька Францішка – Вінцук Вячорка. Ён звяртае ўвагу на тое, што аналізы на вірус грыпу ў захварэлых не ўзялі.

– Выглядае на тое, што улады забараняюць урачам называць дыягназ A/H1N1, – кажа бацька салдата. – "Таміфлю" захварэлым вайскоўцам пачалі даваць пасля таго, як аб іх з’явілася інфармацыя ў СМІ. Варта ўзгадаць, што раней вайскоўцы прайшлі вакцынацыю ад сезоннага грыпу – і ўсё адно захварэлі. Гэта можа сведчыць аб тым, што ў хворых не звычайны грып, а менавіта пандэмічны.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.