UDF

Новости

Беларускім НДА спадабалася ў Бруселі

Алесь Пехціеў, www.udf.by
19 ноября 2009, 15:46
Беларуская дэлегацыя задаволеная вынікамі форума грамадзянскай супольнасці, што праходзіў у Бруселі. Галоўны гонар беларусаў у тым, што яны здолелі ўзяць на сябе ініцыятыву ў вызначэнні асноўнага пытання, датычнага ўласна статуса форума. Пра гэта было заяўлена падчас падвядзення вынікаў на круглым стале, які адбыўся ў мінскім гатэлі Crown Plaza.

"Была засцярога ў тым, што гэты форум будзе аднаразовым мерапрыемствам і што акрамя агучвання праблемных момантаў нічога не будзе зроблена. Дзякуючы кансалідаванай пазіцыі, у нас атрымалася правесці нашу мадэль, якая дазволіць не толькі агучваць, але і ўплываць на рашэнні, прынамсі ў межах праграмы "Усходняе партнёрства", - кажа кіраўнік Асамблеі няўрадавых арганізацый Сяргей Мацкевіч, які быў абраны ў кіраўнічую раду форума.

Беларускія дэлегаты спадзяюцца, што прапанаваная імі мадэль дазволіць працаваць між форумамі і камунікаваць як з урадамі кожнай краіны "Усходняга партнёрства", так і з чыноўнікамі Еўракамісіі. Гэтая акалічнасць можа дапамагчы ў выхадзе грамадзянскай супольнасці на іншы ўзровень і ўнутры краіны.

Пра такія спадзяванні кажа Сяргей Мацкевіч: "Вядома ж, тыя 27 дэлегатаў не цалкам прадставілі беларускую грамадзянскую супольнасць, таму неабходна зладзіць шырокае абмеркаванне на беларускім узроўні і выходзіць на наш урад. Мяркую, што пры такім падыходзе мы зможам размаўляць з уладамі на іншым узроўні".

Форум грамадзянскай супольнасці краінаў-удзельнікаў праграмы "Усходняе партнёрства" праходзіў 16 і 17 лістапада ў Бруселі. У яго працы ўзялі ўдзел 240 прадстаўнікоў з грамадскіх аб’яднанняў шасці краінаў. Сярод высокіх гасцей у працы форума ўзялі ўдзел шведскі міністр замежных спраў Карл Більдт, еўракамісар па знешніх сувязях Беніта Ферэра-Вальднер і кіраўнік сацыяльна-эканамічнага савета ЕС Марыё Сэлі.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.