UDF

Новости

У Беларусі з'явіцца кірылічны дамен .РБ ці .БЕЛ

"Наша Ніва"
16 ноября 2009, 13:38
Ужо ў наступным годзе ў інтэрнэце з’явяцца сайты, адрасы якіх будуць пісацца кірылічным алфавітам.

Спачатку ў Расіі і Балгарыі. Пакуль толькі гэтыя дзве краіны з кірыліцай атрымалі афіцыйны дазвол ад амерыканскай кампаніі ICANN. Амерыканцы, якія кантралююць прастору адрасоў у сеціве, абвесцілі кампанію за выкарыстанне нацыянальных моў. З’явяцца і кітайскія, і арабскія адрасы.
Спачатку з’явяцца даменныя імёны краін, запісаныя нелацінскімі сімваламі. Напрыклад, расійскія сайты будуць сканчвацца на РФ, а балгарскія — на БГ.

Яшчэ праз некаторы час інтэрнэт-адрасы змогуць пісацца на кірыліцы цалкам. Тады, напрыклад, нароўні vkontakte.ru будзе існаваць вконтакте.рф. Сайт будзе адзін, але магчымасці зайсці на яго — дзве.

Калі ж інтэрнэт-рэвалюцыя дойдзе да нашай краіны? На пытанні "Нашай Нівы" адказвае кіраўнік упраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Юрый Шпак.

— Пытанне аб стварэнні беларускага нацыянальнага кірылічнага дамена абмяркоўваўся з ICANN яшчэ ў пачатку 2009 года. Мы выказалі зацікаўленасць у стварэнні кірылічнага дамена .РБ альбо .БЕЛ на працягу аднаго-двух гадоў. Зараз пытанне працягвае распрацоўваецца з удзелам зацікаўленых бакоў.

— Хто будзе займацца размеркаванняў новых імёнаў сайтаў у краіне?

— Адміністратам будзе аператыўны-аналітычны цэнтр пра прэзідэнце. Ён каардынуе даменную зону BY, таму ў яго кампетэнцыі будзе знаходзіцца і зона РБ ці БЕЛ.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.