UDF

Новости

Родная мова Ярмошынай

Радыё Свабода
20 октября 2009, 15:21
Мы запыталіся вядомых у Беларусі асобаў, як яны адказалі на пытанні перапісу пра мову.

Акторка Купалаўскага тэатра Святлана Зелянкоўская не была дома, калі прыходзілі перапісчыкі, за яе адказвала дачка. Як апавяла "Свабодзе" Святлана, дачка сказала, што маці валодае трыма мовамі – англійскай, беларускай і рускай. А яе роднай мовай, Святлана перакананая, дачка назвала беларускую. Нагадаем, што Святлана Зелянкоўская напярэдадні перапісу насельніцтва падпісалася пад зваротам да беларусаў групы культурных і грамадзкіх дзеячоў з заклікам назваць роднай мовай беларускую.

Да ксяндза-магістра і пробашча касцёла святых Сымона і Алены Уладзіслава Завальнюка перапісчыкі яшчэ не прыходзілі, але ён запэўніў Радыё Свабода, што назаве роднай мовай толькі беларускую.

Вячаслаў Кебіч на пытанне "Свабоды", якую мову падчас перапісу вы назвалі роднай, адказаў – "і тую, і другую". І ўдакладніў, першай назваў беларускую.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін: "Назваў роднымі абедзве мовы – і беларускую, і рускую".

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына падчас перапісу назвала роднай мовай рускую, На пытанне "На якой мове звычайна размаўляеце дома?" адказала: "Гэтаксама на рускай. Гэта цалкам лагічна, я на рускай мове і думаю".

Першы сакратар Цэнтральнага камітэту кампартыі Беларусі(1987-1990) Яфрэм Сакалоў назваў роднай мовай беларускую. "А якую яшчэ? Я ў роднай Беларусі нарадзіўся, вырас пад чырвоным сцягам, толькі беларуская мова – родная".

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.