UDF

Новости

Што будзе ў Смаргоні на Дзень беларускага пісьменства

"МЫ"
2 сентября 2009, 10:06
6 верасня пройдзе чарговы Дзень беларускага пісьменства – гэтым разам у Смаргоні (наступны, дарэчы, адзначаць у Хойніках). Галоўнымі месцамі правядзення свята абраныя Цэнтральная гарадская плошча і Летні амфітэатр у гарадскім парку.

На Цэнтральнай плошчы будзе размешчана галоўная сцэна, дзе адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства, а таксама шматлікія канцэртныя выступленні мастацкіх калектываў Гродзенскай вобласці і Смаргонскага раёна і вячэрні святочны канцэрт. На сцэне Летняга амфітэатра ў гараскім парку пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" і Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі, дзіцячай літаратуры.

У парку на працягу дня з 10.00 да 19.00 пройдзе Фестываль кнігі і прэсы.

У цэнтры горада ля гасцініцы "Смаргонь" урачыста адкрыюць чатырохметровы помнік Францішку Багушэвічу, якія сядзіць на камяні. На працягу дня будуць таксама арганізаваны экскурсіі у музей-сядзібу паэта ў Кушлянах.
А 5 верасня ў Смаргоні адбудзецца пасяджэнне "круглага стала" "Мастацкі тэкст як сродак зносін народаў" з удзелам замежных пісьменнікаў, а таксама навукова-практычная канферэнцыя "Смаргонскія чытанні". Увечары гэтага ж дня ў Летнім амфітэатры будзе прадстаўлена канцэртная праграма ансамбля салістаў "Класік-авангард" Белдзяржфілармоніі "Пад гукі даўніх паланэзаў…", складзеная з твораў кампазітараў ХІХ стагоддзя, творчыя лёсы якіх цесна звязаны з беларускай культурай. Гэта - Мячыслаў Карловіч, Ян Карловіч, Станіслаў Манюшка, Фларыян Міладоўскі, Міхал Клеафас Агінскі.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.