UDF

Новости

Аўтару песні для “3+2“ не заплацілі

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
3 июня 2010, 16:37
Паэт і дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Віктар Шніп паскардзіўся на тое, што тэлеканал ОНТ не заплаціў яму ганарар за песню для гурта "3+2".

Беларускамоўная версія песні Far Away пад назвай "Анёлы" разглядалася ў якасці аднаго з варыянтаў прадстаўлення Беларусі на конкурсе "Еўрабачанне". Паэт сціпла ацаніў сваю працу над беларускім тэкстам у 100 000 беларускіх рублёў (каля 33 долараў ЗША). "Анёлаў" прынялі і запісалі.

"Не паспеў я добра пашкадаваць, што так слаба ацаніў сваю працу, як стала вядома з друку, што з’явіўся расіянін Макс Фадзееў, які абяцаў для гурта "3+2" напісаць новую песню за некалькі соцень тысяч даляраў. І напісаў пра матылькоў", - піша Віктар Шніп. У выніку песню "Анёлы", як і англійскамоўны варыянт, адклалі, а паэту ганарар не заплацілі.

Віктар Шніп судзіцца з тэлеканалам не збіраецца. Кажа, што прэтэнзій не мае. Проста яму шкада таго, што "Анёлы" маглі ўзляцець куды вышэй за "Матылькоў".

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.