UDF

Новости

Стартаваў адбор на “Koktebel Jazz“

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
25 февраля 2010, 12:56
Арганізатары маштабнай музычнай дзеі на беразе Чорнага мора абвясцілі прыём заяваў, а таксама пра будучы прома-тур фэсту, які закране і Беларусь.

8-мы штогадовы міжнародны фэстываль "Koktebel Jazz" пройдзе ў Кактэбелі (Украіна), што на ўзбярэжжы Чорнага мора з 9 па 12 верасня. Але адбор на фэст пачаўся ўжо цяпер. У траўні "Koktebel Jazz" выпраўляецца ў прома-тур па гарадах Расіі, Украіны, Прыбалтыкі ды Беларусі. "Мы будзем ладзіць канцэрты з удзелам хэдлайнераў ды прэтэндэнтаў на выступ на нашым фэсце. Мэту пераследуем адну – пошук аднадумцаў ды цікавай музыкі", - кажа прадзюсар проматура "Koktebel Jazz" Алег Ціханаў.

Гарады і даты правядзення канцэртаў будуць вызначацца ў працэсе паступлення заяваў ад прэтэндэнтаў. Вызначаць годных на выступ будзе экспертная рада фэсту, куды ўваходзяць арганізатары фэсту, прадзюсары джазавай музыкі ды журналісты.

"Селёта на "Koktebel Jazz" могуць выступіць дзве-тры каманды. Але калі экспертная рада ўпадабае творчасць яшчэ некалькіх каманд, то беларуская квота можа быць пашыраная", - кажа сябра аргкамітэта "Koktebel Jazz" Алег Ціханаў.

У мінулыя гады Беларусь на фэсце прадстаўлялі такія гурты, як Apple Tea, CherryVata, OSIMIRA, Akana, этна-трыё "Троіца", "Серебряная свадьба".

Заявы на фэст "Koktebel Jazz" прымаюцца да 1 красавіка на электронны адрас koktebeljazz2010@gmail.com.

Заява мусіць змяшчаць:

- Узор жывога выступа выканаўцы ў мр3,
- Спасылкі на відэа ў сеціве,
- Меркаваная праграма з апісаннем выступа на фэсце,
- Творчая біяграфія.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.