UDF

Новости

Непрафесіяналы пры кіраўніцтве

www.udf.by
25 июля 2009, 10:32
Міністр сельскай гаспадаркі выступіў з нараканнямі на адрас кіраўнікоў прадпрыемстваў малочнай галіны. Цяпер варта чакаць істотных кадравых зменаў. Сямён Шапіра зазначыў, што фактычна шэсць дзесяткаў кіраўнікоў прадпрыемстваў знаходзіцца не на сваім месцы з розных прычынаў.

Міністр Шапіра патлумачыў 24 чэрвеня на прес-канферэнцыі сваю пазіцыю:

- Высветляецца, што адзін з дырэктараў (Мікалай Казюлька, звольнены з пасады кіраўніка "Быхаўмалако" тыдзень таму – заўвага www.udf.by) працаваў усё жыццё ў міліцыі, шэсць год кіруе прадпрыемствам. Як выпускалася два віды прадукцыі, так і выпускаецца, ніякай дыверсіфікацыі на рынке, ніякіх новых падыходаў. Іншы дырэктар завода ўвесь час кіраваў гаспадаркай, дык яго паставілі на малочны завод, каб пажыў ва ўласнае задавальнене. Але сёння не такі час – працаваць трэба. На прадпрыемстве рэнтабельнасць мінус 29 працэнтаў, дырэктар не ведае, як выйсці з гэтай сітуацыі, мае за 60 год. Размаўляем пра гандаль з трэцімі краінамі – дык ніхто з іх не ведае замежнай мовы….

На нарадзе з удзелам Лукашэнкі 23 чэрвеня Сямён Шапіра таксама ўзняў гэтую тэму.

- Мы ўнясем пакет дакументаў па навядзенню парадка з кадрамі – вельмі шмат дырэктароў паважнага ўзросту ці тых, хто прыйшоў з іншых галінаў. Сёння ў нас 58 дырэктароў, - цытуе яго словы interfax.by.

Намеснік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч пагаджаецца з міністрам сельскай гаспадаркі і развівае гэтую думку далей.

- Тут можна казаць і пра людзей, якія займаюць вышэйшыя пасады без адпаведнай падрыхтоўкі і кваліфікацыі, што абыходзіцца вельмі дорага краіне. Як, напрыклад будаўнік Пракаповіч, які ўзначаліў Нацыянальны банк. Можа за час свайго кіраўніцтва ён і набыў нейкія веды, але гэта была самая дарагая адукацыя ў свеце, - зазначыў палітык.

Акрамя Пракаповіча спіс чыноўнікаў, якія займаюць сваю пасаду без адпаведнай на тое кваліфікацыі, можна працягваць да бясконцасці: палітрук Заметалін кіруе беларускім кіно, ідеолаг полацкага заводу Мацвейчук быў на чале міністерства культуры, а ўчастковы Канаплёў – Палаты прадстаўнікоў, не кажучы ўжо пра першую асобу ў дзяржаве, што да прэзідэнцкай пасады быў старшынём калгасу.

Алесь Пехціеў

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.