UDF

Новости

“Піўная газета“ замест “Навінак“

Міністэрства інфармацыі зарэгістравала новае недзяржаўнае выданне "для вольнага часу" — "Піўную газету".

Прэс-служба БАЖ пагутарыла з яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам Паўлюком Канавальчыкам, якога шмат хто памятае як рэдактара газеты "Навінкі"*.

П. К.: — Калі ўвесну ўзнікла ідэя зарэгістраваць новую газету, перад намі паўстала дылема — адраджаць "Навінкі" ці рабіць нешта новае? У выніку мы вырашылі, што не варта двойчы спрабаваць увайсці ў адну "раку", і прыдумалі "Піўную газету" — выданне ПРА піва і ПАД піва.

У "Навінках" мы займаліся пытаннямі палітычнай псіхапатыі, а цяпер засяродзімся на пабытовым алкагалізме і яго ўплыве на беларускую ментальнасць…


БАЖ: — Вы з ім змагаецеся ці патураеце яму?

П.К.: — Мы разглядаем асаблівасці вытворчасці і ўжывання алкаголю як паказчыкі культурнага ўзроўню нацыі. Натуральна, мы будзем змагацца за культуру піцця беларусаў. Увогуле, у сваім выданні мы плануем закранаць усе тэмы, што ўзнікаюць у народа за куфлем піва, так што тэматыка практычна неабмежаваная...

БАЖ: — "Мы" — гэта хто?

П.К.: — Мы — гэта творчы калектыў, які складаецца з рэдакцыі і чытачоў газеты "Навінкі". Але хачу адразу падкрэсліць: наўпроставых паралеляў з "Навінкамі" праводзіць не варта. Гэта новы праект, у новых рэаліях, на новым узроўні. Можна сказаць — той жа дух, але ў новым целе. Газета будзе вясёлая. Думаю, што яна зацікавіць аматараў не толькі піва, але таксама вострага слова і іранічнага погляду на нашу рэчаіснасць.

Плануецца, што першы нумар "Піўной газеты" пабачыць свет у верасні г.г. Заяўлены наклад выдання — да 10 тысяч асобнікаў. Выходзіць яно будзе двойчы на месяц, на дзвюх мовах (беларускай і рускай), фарматам А3, у колеры. Папярэднія перамовы з друкарнямі ўжо вядуцца.

Па словах Паўлюка Канавальчыка, з рэгістрацыяй праблем не ўзнікла. У канцы траўня падалі дакументы ў Мінінфармацыі, а роўна праз месяц ужо атрымалі пасведчанне.

П.К.: — У пэўным сэнсе мы тут выступаем як "ластаўкі лібералізацыі". Хаця многія не вераць, што нешта з гэтага атрымаецца, мы ўсё ж вырашылі рызыкнуць. Калі магчымасць з’яўляецца, трэба за яе хапацца. А далей пабачым, наколькі гэта было правільна… Акрамя папяровай версіі, будзем рабіць сайт, бо аднаму без другога вельмі складана сёння "раскруціцца".

У ідэале мы б хацелі існаваць за грошы ад рэкламы. Але самае важнае сёння - стварыць вакол выдання свой "клуб", сваю субкультуру. Заручыцца падтрымкай тых, каму будзе неабыякавы далейшы лёс газеты. Я лічу, рабіць прэсу для выпадковага чытача — гэта ўчорашні дзень...


Нагадаем, што паводле "старога" закона "Аб друку і іншых СМІ" да заявы аб рэгістрацыі СМІ трэба было прыкладаць дакументы аб узгадненні размяшчэння рэдакцыі з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі (арт. 10). Менавіта гэтая норма часта рабілася галоўнай перашкодай для рэгістрацыі недзяржаўных выданняў. У новым законе "Аб СМІ" такога патрабавання няма.

*Газету "Навінкі" прыпынілі ў траўні 2003 года пасля вынясенння Міністэрствам інфармацыі двух папярэджанняў запар — "за парушэнне маральных нормаў" і "абразу прэзідэнта". Пасля заканчэння тэрміну прыпынення "Навінкі" не змаглі заключыць дамову ні з адной беларускай друкарняй, і праз год страцілі рэгістрацыю.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.