UDF

Новости

АБСЕ не цікавяць выбары ў Беларусі

"Еўрарадыё"
21 июля 2009, 16:40
Семінар АБСЕ па выбарчых пытаннях адбыўся днямі ў Вене. У ім удзельнічалі эксперты ў галіне правядзення выбараў, а таксама і спецыялісты па міжнародным назіранні. Прысутнічала і дэлегацыя з Беларусі.

Падчас семінара ўдзельнікі дзяліліся досведам і абменьваліся меркаваннямі. Канкрэтных рэзалюцый прымаць не планавалася, паведаміў Еўрарадыё сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік:

"Заданнем семінара не было выпрацаваць адзіную кропку погляду. Гэта было камунікаванне экспертаў, якія нікому не навязваюць сваё меркаванне, а толькі абмяркоўваюць праблемы і завастраюць увагу на недахопах і добрых якасцях той ці іншай працэдуры".

Семінар складаўся з трох сесіяў, падчас якіх абмяркоўваліся пытанні цэнтральных выбарчых ворганаў, працэс падрыхтоўкі выбараў, выбарчыя працэдуры, інфармаванне насельніцтва ды выбарчае заканадаўства.

Беларускія праблемы асобна не ўздымаліся. Эксперты спасылаліся толькі на ўласны досвед і не крытыкавалі іншых краін. Мікалай Лазавік ацэньвае дыялог спецыялістаў як "вельмі канструктыўны".

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.