UDF

Новости

Што аб’яноўвае беларускіх коцікаў і Пітэра Пэна?

Уршуля Браніцкая, UDF.BY
4 марта 2018, 14:54
«Чулі навіну? «Пітэр Пэн» выйшаў на беларускай мове!» - дзяліліся паміж сабой маладыя мамы ў тралейбусе. Я зрэагавала адразу - і гэта навіна? У рэшце рэшт, дзе мы жывем? Гэта ж нармальна, калі ў Беларусі выдаюць дзіцячую класіку менавіта па-беларуску. Але, разабраўшыся ў сітуацыі, зразумела: гэта сапраўды падзея. Бо кніг на роднай мове для сучасных дзяцей выдаецца вельмі і вельмі мала. Не верыце? А зайдзіце ў любую кнігарню.






Чаму так адбываецца? Дорага? Магчыма. Бо дзіцячыя кнігі гэта не толькі цікавая гісторыя, але і ілюстрацыі практычна на кожнай старонцы. На такое пойдзе не кожнае выдавецтва. Бо не факт, што кніга акупіцца.

Зрэшты, выйсце ёсць. Трэба разам фінансаваць цікавыя праекты. Такія, як кніга «Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў», якая ўбачыць свет у выдавецтве «Янушкевіч».


Аўтарка Ганна Янкута

Чым асабіста мяне зацікавіў гэты праект?

Па-першае, галоўны герой кнігі - сапраўдны кот, а катоў, як вядома, любяць усе. Па-другое, дзеянне адбываецца ў сучасным Мінску. І па-трэцяе, мяркуючы па анатацыі, кніга напісана ў жанры прыгодніцкага фэнтэзі з элементамі дэтэктыва. А гэты жанр адзін з самых запатрабаваных у сучасных дзяцей.

І, самае галоўнае, аўтарка Ганна Янкута абяцае, што гэта - толькі першая кніга з серыі пра незвычайнага ката і яго сяброў. То бок, чытачы атрымаюць магчымасць сачыць за развіццём упадабаных герояў.

Асобна - аб афармленні кнігі. Ілюстрацыі ў ёй не класічныя. Але мастачцы Ліліі Давыдоўскай ўдалося стварыць асобны свет, у якім перапляліся дзіцячыя фантазіі, эмоцыі і пачуцці.


Мастачка Лілія Давыдоўская

Так што калі вы зацікаўлены ў выданні гэтай кнігі, калі ласка на "Вулей". Давайце разам ствараць гісторыю новай дзіцячай літаратуры. І, хто ведае, можа калі-небудзь, у тралейбусе, я ўбачу дзіцёнка, які замест таго, каб “ўтыкаць” у экран свайго смартфона, будзе чытаць "Прыгоды ката Шпрота"?

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.