UDF

Новости

Актывісты БХД хацелі падзякаваць маці Лукашэнкі?

Актывісты маладзёвай фракцыі "Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі" Любоў Каменева, Ірына Губская і Зміцер Тамковіч былі затрыманыя супрацоўнікамі службы бяспекі прэзідэнта, а потым перададзеныя нараду міліцыі. Маладыя хрысьціянскія дэмакраты хацелі нагадаць мінчанам пра тое, што сёння адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей, і прыцягнуць увагу да праблемы абортаў у Беларусі.

Любоў Каменева, Ірына Губская і Зміцер Тамковіч збіраліся вывесіць расцяжку з надпісам "Дзякуй Богу! Твая маці не зрабіла аборт..." над праспектам Пераможцаў. Зазначым, што тут праходзіць штодзённы шлях на працоўнае месца прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

- Актывісты БХД нават не паспелі разгарнуць расцяжку, як да іх падыйшлі людзі ў цывільным. Хутчэй за ўсё, гэта былі супрацоўнікі службы бяспекі прэзідэнта, - распавёў прэсавай службе "Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі" прадстаўнік БХД Дзяніс Кобрусеў. – Потым яны былі перададзеныя нараду міліцыі, які павёз іх у Цэнтральны РАУС.

Нагадем, што цягам тыдня – з 1-га па 7 чэрвеня – больш чым у 40 гарадах краіны пройдуць разнастайныя мерапрыемствы ў межах кампаніі "Моцная сям’я – моцная Беларусь", якую партыя "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя" распачала ў студзені гэтага года.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.