UDF

Новости

“Кнігу Вялікага княства Літоўскага“ нельга будзе купіць

"Радыё Свабода"
11 мая 2009, 10:40
Вядучыя бібліятэкі, музэі і іншыя культурныя інстытуцыі краіны атрымаюць гэтымі днямі ў дар унікальнае выданьне – "Кнігу Вялікага княства Літоўскага". Выдадзены ў Польшчы пры падтрымцы замежных фундатараў 550-старонкавы фаліянт распавядае пра гісторыю і культуру былой агульнай дзяржавы беларусаў, палякаў і літоўцаў. Ён прысьвечаны 1000-годзьдзю першае летапіснае згадкі пра Літву, якое адзначаецца сёлета краінамі-спадкаемцамі ВКЛ.

Ідэя гэтага выданьня належала колу інтэлектуалаў Беларусі, Літвы і Польшчы, сярод якіх былі Чэслаў Мілаш, Томас Венцлава, Анджэй Струміла. Найбольш намаганьняў для рэалізацыі гэтай ідэі прыклаў якраз народжаны ў Вільні вядомы польскі мастак Анджэй Струміла, які стаў і аўтарам канцэпцыі кнігі, і аўтарам прадмовы.

"Кніга Вялікага княства Літоўскага" – гэта сумесная публікацыя навукоўцаў і пісьменьнікаў Беларусі, Літвы і Польшчы. Яна чатырохмоўная. Тэксты паралельна пададзеныя па-ангельску, па-беларуску, па-літоўску і па-польску. Беларусь у ёй рэпрэзэнтуюць гісторыкі Генадзь Сагановіч і Алег Латышонак, публіцыст Сяргей Дубавец і літаратары Сакрат Яновіч і Ўладзімер Арлоў, які у інтэрвію нашаму радыё азначыў:

"Аўтараў кнігі яднае думка аб тым, што агульная эўрапейская гісторыя былых народаў ВКЛ – гэта своеасаблівы пропуск у іх агульную эўрапейскую будучыню. Менавіта пра гэта марыў выдатны дзеяч польскай і эўрапейскай культуры Ежы Гедройц, дарэчы, мянчук паводле нараджэньня, імя якога ня раз узьнікае на старонках "Кнігі Вялікага княства Літоўскага".

Кніга багата аздобленая, у чым заслуга мастакоў Анджэя Струмілы і Зьміцера Герасімовіча. У выданьні зьмешчаныя рэпрадукцыі старадаўніх гравюраў, абразоў, жывапісных палотнаў і мапаў, фотаздымкі архітэктурных помнікаў ды іншыя ілюстрацыі, сярод якіх ёсьць надзвычай рэдкія, невядомыя яшчэ нават спэцыялістам.

Рэдкім наканавана стаць і самому выданьню ад самага пачатку ягонага зьяўленьня з друку. Яно ня будзе прадавацца, бо гэта – падарунак выдаўцоў вядучым культурніцкім установам краіны, сказаў адзін з аўтараў "Кнігі Вялікага княства Літоўскага" Ўладзімер Арлоў.

"Гэтая кніга – своеасаблівы дарунак да тысячагодзьдзя першае летапіснае згадкі пра Літву, якое адзначаецца сёлета".

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.