UDF

Новости

Раман “Дэпэш мод“ Сяргея Жадана выйшаў па-беларуску

18 октября 2012, 15:43
У электронным выдавецтве "Пяршак" выйшаў раман "Дэпэш мод" вядомага ўкраінскага пісьменніка Сяргея Жадана. На беларускую мову тэкст пераклала Таццяна Урублеўская. Спампаваць раман можна абсалютна бясплатна.

Раман "Дэпэш мод" упершыню быў апублікаваны ў 2004 годзе ўкраінскім выдавецтвам "Фоліа". Гэта быў першы тэкст Жадана ў фармаце "вялікай прозы". Да таго былі колькі зборнікаў вершаў і кніжка малой прозы "Біг Мак". Але менавіта з "Дэпэш моду" пачаўся сапраўдны поспех Жадана-пісьменніка. На сённяшні момант раман "Дэпэш мод" перакладзены на восем моваў, а сам пісьменнік атрымаў некалькі прэстыжных прэміяў і нефармальны статус, мабыць, галоўнага сучаснага ўкраінскага літаратара.

Сяргей Жадан добра вядомы беларускай чытацкай аўдыторыі. Шмат яго вершаў і апавяданняў былі перакладзеныя на беларускую мову, а сёлета ў выдавецтве "Логвінаў" выйшла таксама аповесць "Anarchy in thе Ukr".

"За апошнія два дзесяцігоддзі змянілася Украіна, змянілася, напэўна, Беларусь, – кажа Жадан. – Але тыя 90-я, пра якія ў "Дэпэш мод" ідзе гаворка, не змяніліся. Таму спадзяюся на адэкватную і ўважлівую рэакцыю, бо акурат з такой часцей за ўсё сустракаўся ў Беларусі".

"Сяргей Жадан – адзін з самых лёгкіх па стылі і глыбокіх па змесце сучасных аўтараў, з тонкім адмысловым гумарам, – адзначае перакладчыца раману Таццяна Урублеўская. – "Дэпэш мод" – неверагодна смешны раман. Але не таму, што аўтар хоча насмяшыць свайго чытача. Жорсткія, па сутнасці, карцінкі Жадан малюе настолькі проста і "незамутнена", што на трагічным тле праступае камічнае".

Прадстаўнікі электроннага выдавецтва "Пяршак" падкрэсліваюць, што спампаваць і прачытаць раман можна абсалютна бясплатна.

Спампаваць раман

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.