UDF

Новости

На поўны збор Караткевіча падпісаліся толькі 100 чалавек

Арцём Мартыновіч, "Еўрарадыё"
5 января 2012, 11:38
Чытачы непакояцца, ці дажывуць да апошняй кнігі, якую выдадуць толькі ў... 2020-м.

Вядомы кошт першага і апошняга з 25 тамоў збору твораў Караткевіча: 46 і 58 тысяч рублёў. Грошы немалыя. Але выдаўцы тлумачаць невялікую папулярнасць падпіскі іншымі прычынамі.

"Падпісалася больш за сотню, сотня з нечым. Многія непакояцца, што апошні том выйдзе ў 2020 годзе. Маўляў, а ці дажывем", - кажа галоўны рэдактар выдавецтва "Літаратура і мастацтва" Віктар Шніп.

І дадае, што яшчэ тысяча падпісчыкаў - бібліятэкі ды крамы.

А ці вялікія ганарары дастаюцца спадкаемцам Караткевіча? Пра гэта Еўрарадыё цікавіцца ў пляменніцы аўтара – Алены Сінкевіч, яна мае правы на яго творы.

"Безумоўна, атрымліваю ганарары. Але гэта атрымліваецца праз колькі год пасля выхаду кнігі і гэта, скажам так, не такія там ужо грошы. Колькі выдавецтва напіша, столькі і атрымліваю. Ніякіх умоў ніколі не ставіла".

Сама Алена Сінкевіч не піша, працуе інжынерам у даследчым інстытуце. За 25-томнік ёй таксама мусяць выплаціць ганарар. Праўда, грашовае пытанне не надта яе цікавіць.

Як даведалася Еўрарадыё, у 25-томніку з’явяцца новыя творы Караткевіча: два тамы вершаў, невядомыя казкі, легенды. У кнігу ўключаць малюнкі пісьменніка.

"Да ўсіх тамоў будзе пашыраны каментарый. Невядомыя будуць казкі і апавяданні, якія не друкаваліся. Калі раней былі толькі беларускамоўныя творы, будуць і па-руску. Ліставанне з Коласам, Танкам, Брылём, Геніуш", - анансуе даследчык творчасці Караткевіча Анатоль Верабей і абяцае, што да тэксту Уладзіміра Караткевіча будуць ставіцца беражліва.

Да таго ж плануецца выданне на дысках вершаў і песень ў выкананні пісьменніка. Але пакуль выдаўцы самі не ведаюць, ці то ўключаць ў кнігу, ці то будуць прадаваць асобна.

Каб падпісацца на серыю, трэба перавесці грошы за першую і апошнюю кнігі і накіраваць квіток у выдавецтва "Мастацкая літаратура". З першай кнігі, што з’явіцца ў сакавіку, можна будзе даведацца, колькі трэба заплаціць за другую.

Дарэчы, у кнігарні "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" Караткевіча каштуе 15 тысяч, "Чорны замак Альшанскі" – 30. А вось раман Дэна Брауна "Код да Вінчы" абыдзецца ў 60 тысяч.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.