UDF

Новости

N.R.M. перапыняе маўчанне

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
9 ноября 2009, 11:50
Гурт Лявона Вольскага быў адзіным са спісу забароненых выканаўцаў, хто не скарыстаўся магчымасцю выступаць пасля сустрэчы ў адміністрацыі прэзідэнта. І вось пасля паўзы, што цягнулася з год, N.R.M. выступаюць у Мінску. Нагода – 15-годдзе гурта.

Пасля таго, як у адміністрацыі прэзідэнта рокерам паабяцалі зняць усе забароны, гурт N.R.M. практычна знік з музычнага далягляду і адмаўляўся ад удзелу ў канцэртах і фестывалях на тэрыторыі Беларусі. Самі музыкі тлумачылі гэта тым, што ўзялі творчы адпачынак. "Трэба вытрымаць паўзу. Тры гады нельга было граць, а цяпер гэта нават заахвочваецца. Думаю, што наадварот у гэтай сітуацыі трэба крышачку памаўчаць ды падумаць", - прызнаўся Вольскі ў адным з сваіх інтэрв’ю. За гэты час гурт сабраўся ўсяго некалькі разоў і то дзеля канцэртаў па-за межамі краіны.

І вось музыкі прынялі рашэнне даць вялікі канцэрт – у канцэртнай зале "Мінск" 17 снежня. Гэта будзе першы іх выступ за гэты год у сталіцы. Нагода – 15-годдзе N.R.M., якое вырашана справіць акустычным канцэртам. Лявон Вольскі прызнаецца, што такі камерны фармат яму больш даспадобы, бо мае больш хатнюю атмасферу, дае магчымасць для імправізацыі, ды і наогул, атмасфера на такіх выступах больш добразычлівая.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.