UDF

Новости

Яўген Канавалаў: жыццё сціплага генія + фота, аўдыё

Сяргей Будкін, Тузін Гітоў для партала навінаў www.UDF.BY
10 апреля 2011, 14:41
Тыя, хто ведалі Яўгена Канавала адразу падкрэсліваюць асноўную яго рысу – дабрыню і сціпласць. Але пры гэтым калегі-музыканты лічаць яго геніем.
Яўген Канавалаў у рок-н-рольнай тусоўцы Мінска 60-х гадоў меў вялікі аўтарытэт. Ён у прынцыпе быў адным з першых, хто пачаў граць такую музыку ў БССР.


Невысокі хударлявы юнак у акулярах з тоўстай чорнай аправай сканцэнтраваў усё сваё ўменне і веды, атрыманыя ў Радыётэхнічным інстытуце, каб самому рабіць музычныя інструменты і апаратуру. Прычым, атрымлівалася настолькі добра, што нават Мулявін і яго ансамбль, які на той час зваўся “Лявоны”, хацелі набыць яго апарат, бо не ставала такога ў філармоніі.


Першы гурт Яўгена Канавалава быў заснаваны ў 1965 годзе. Спачатку гралі, як агітбрыгада, выкарыстоўваючы трубу, акардэон, кантрабас, бубны ды акустычную гітару. А калі ансамбль набыў статус факультэцкага, то з’явіліся і электрычныя інструменты – клавішы "Юнацтва" і электрагітара "Эльгіта". Канавалаў разам з іншымі музыкамі лічыліся не інакш, як студэнцкімі знакамітасцямі, іх запісы трансляваліся праз студэнцкі радыёвузел у перапынках, а паслухаць ды паглядзець, як Яўген грае на гітары заходнія хіты, у невялікім інтэрнацкім пакоі збіраліся дзесяткі чалавек, у тым ліку і Юры Антонаў, які неўзабаве стане зоркай усясавецкага маштабу.

Толькі ў 1968 годзе музыкі вырашылі назваць неяк свой гурт і сталі "Алгарытмамі". Яны ўсяляк адасабляліся ад паняцця "самадзейнасць" і натхняліся на
напісанне сваіх твораў, слухаючы замежныя радыёстанцыі. Канавалаў, падбіраў на слых кампазіцыі заходніх гуртоў і развіваў надалей музычную тэму. Такія перапрацаваныя творы "бітлоў", Хендрыкса ды іншых, музыкі і выконвалі на танцах у РТІ, дзякуючы чаму гэты інстытут пры канцы 60-х лічыўся самым прагрэсіўным у Мінску.



Вельмі хутка папулярнасць гурта Канавалава выйшла за межы інстытуту, музыкаў запрасілі на гастролі ў Сібыр. Заняўся арганізацыяй, дарэчы, камсамольскі актывіст Яўген Будзінас. За пару тыдняў "Алгарытмы" далі ля 30 канцэртаў , па некалькі ў дзень, сыгралі нават за Палярным колам. Праўда, за выступы ім нічога не плацілі. Яўген у адным з інтэрв’ю неяк згадваў, што падчас гастролей давялося прадаць гітару, бо не хапала грошай.


У 1968 годзе "Алгарытмы" канчаткова зацвердзіліся ў статусе мясцовых рок-герояў, калі на Першым біг-біт фестывалі атрымалі першае месца, а Яўген быў прызнаны лепшым сола-гітарыстам. І мелі бы музыкі папулярнасць на ўвесь Саюз, каб ім далі магчымасць развівацца далей. Але прыйшла "пражская вясна" і ўлады ў тэрміновым парадку перакрылі кісларод бітнікам, хіпі ды іншым ненадзейным элементам.

Не маючы аніякіх перспектываў, музыкі пачалі працаваць па спецыяльнасці. Яўген пасля службы ў войсках, ушчыльную заняўся лазернай тэхнікай.


Фота: http://userdata.forums.tut.by/2011/04/08/tb44019.jpg Канавалаў краіні справа


Вярнуўся ў музыку Яўген зусім нядаўна. Па ўласным прызнанні, за гэтыя амаль 30 год перапынку ён асабліва не цікавіўся тым, што адбывалася ў музычным свеце, але абудзіўся, калі яго паклікалі на вечарыны "Стар-клубу", які перыядычна вырашыў ладзіць яшчэ адна зорка беларускага рок-н-ролу 60-70-х – Генадзь Старыкаў. Шмат у чым дзякуючы музыканту і журналісту Віктару Сямашку, Яўген вярнуўся і да творчасці. Сямашка і Канавалаў запісалі шэраг інструментальных авангардных альбомаў, гітарыст узяўся за запіс песень на ўласныя вершы



Віктар Сямашка, які да апошняга моманту трымаў сувязь з гітарыстам, апошні раз размаўляў з ім у сакавіку. Яўген быў вясёлы і бадзёры, казаў, што з’явілася ідэя для новага запісу. Але потым на сувязь не выходзіў. Са слоў Сямашкі, Яўген усё дакладна пралічыў, каб нікога моцна не траўмаваць і не абцяжарваць сваім сыходам: спачатку стала вядома, што ён у коме, потым прыйшла навіна, што пахаванне пройдзе ў гэтыя выходныя.

Асабістая падзяка за падрыхтоўку матэрыяла Віктару Сямашку

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.