UDF

Новости

«Ляпіс Трубяцкой» запісаў песню на далікатную тэму

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
2 февраля 2011, 11:37
Гурт выклаў у інтэрнет песню пад назвай "Я верю" з новага альбома "Веселые картинки". Як кажа Сяргей Міхалок, яму захацелася зрабіць твор на тэму, пра якую людзі кажуць з неахвотай. "Я веру ў Ісуса Хрыста, я веру ў Гаўтаму Буду, я веру ў прарока Мухамада…" - пяецца ў ёй.

Акрамя таго ў "Я верю" згадваецца Крышна, Тор, Джа і яшчэ цэлы шэраг багоў розных эпох і кантынентаў.

"Рэлігійная тэма лічыцца у нас досыць далікатнай. Усё, што яе тычыцца, альбо абрастае патрыярхальным пафасам, альбо людзі пра гэта ўвогуле імкнуцца не казаць: аднекваюцца, аджартоўваюцца, хіхікаюць...Таму я і вырашыў выкласці сваё ўяўленне пра сусветны ўклад у фармаце троххвіліннай песні", - кажа Сяргей Міхалок. На думку музыканта, не варта знаходзіць заганы ў веры іншых людзей, будаваць адносіны на аснове гвалту і непрыняцця іншай пазіцыі. "Але толькі не ўспрымайце мяне, як прапаведніка. Я найперш музыкант гурта "Ляпіс Трубяцкой", таму дазваляю сабе трошкі іроніі", - папярэджвае Сяргей.

Гэта ўжо другая песня, выкладзеная ў інтэрнэт з новага альбому "Ляпісаў", рэліз якога чакаецца ў сакавіку. Першы інтэрнэт-сінгл "Грай" быў прадстаўлены пры канцы мінулага году.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.