UDF

Новости

«Аўтарадыё» закрылі за рэкламныя ролікі Саннікава і Някляева - аудио

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
12 января 2011, 14:35
Права на вяшчанне ў "Аўтарадыё" адабралі з фармуліроўкай "за публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці". Чыноўнікаў раздражнілі ролікі Някляева і Саннікава, якія трансляваліся на хвалях мінскай FM-cтанцыі.

"Аўтарадыё" з першых год свайго існавання сутыкалася з пастаяннымі праблемамі. У 1995 годзе яно вымушанае было прыпыніць эфір на чатыры гады, але здолела аднавіць працу.

У 2009 Міністэрства інфармацыі папярэдзіла кіраўніцтва радыё "за невыкананне творчай канцэпцыі". Тлумачэнняў чыноўнікі не далі, але праграма "Еўразум", зробленая сумесна з "Еўрарадыё" пад патранажам Еўракамісіі, на хвалях "Аўтарадыё" больш не выходзіла.

Падчас гэтай выбарчай кампаніі "Аўтарадыё" было адзінай з усіх беларускіх FM-cтанцый, якая пагадзілася трансляваць ролікі кандыдатаў у прэзідэнты Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава. Праўда, ролік Саннікава пратрымаўся ў эфіры дзень, пад прэсінгам уладаў ён быў зняты з эфіру.

Якраз за гэта "Аўтарадыё" і пацярпела. 11 студзеня старшыня камісіі па тэлебачанню і радыёвяшчанню Алег Праляскоўскі падпісаў загад аб ануляванні права на трансляцыю "Аўтарадыё" і на наступны дзень на хвалі 105,1 FM прыйшла цішыня. Прычына - "за публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці". З такім падыходам можна закрыць і дзяржаўнае тэлебачанне і радыё. У іх эфіры кандыдаты таксама заклікалі выходзіць на Плошчу.

Кіраўніцтва "Аўтарадыё" збіраецца абскарджваць гэтае рашэнне ў судзе.


Скан дакумента TUT.BY

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.