UDF

Новости

Everything is made in China вывучыць пару слоў па-беларуску - відэа

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
2 декабря 2010, 11:23
Адна з самых яркіх пост-рокавых камандаў Расіі прыедзе ў Мінск з канцэртам 20 студзеня. "Мы былі ў вас з год таму і напоўніцу адчулі усю вашу гасціннасць, так што думаем вывучыць некалькі словаў па-беларуску", - кажа лідэр каманды Максім Фёдараў.

Everything is made in China (скарочана – Eimic) мае пяцігадовую гісторыю і за гэты час ужо дасягнула міжнароднай вядомасці. Свой дэбютны альбом яны запісвалі ў Канадзе, пасля чаго атрымалі нямала запрашэнняў на фестывалі. У 2008 годзе каманда грала на Heineken Open'er Festival – буйнейшым музычным фестывалі ва Усходняй Еўропе, з’ездзіла ў тур па Польшчы і Фінляндыі. Летась гурт выдаў свой альбом у Японіі, а часопіс Rolling Stone назваў Eimic "адным з самых прыемных адкрыццяў расійскай незалежнай сцэны і адной з лепшых айчынных інды-рокавых камандаў".

Музыкі прызнаюць, што ім шанцуе цягам усёй кар’еры, але не на пустым месцы. "Шанцаванне было на першым этапе, калі нас запрасілі на Opener у Польшчу. Але шанцаванню папярэднічае доўгая праца. Мы запісвалі свае дэма-дыскі, запакоўвалі іх у канверты ды ў вялікай колькасці рассылалі па ўсім свеце, так мы прабіліся на вялікія пляцоўкі", - кажа адзін з удзельнікаў гурта Аляксандр Быкаў.

У межах свайго чарговага туру Eimic заедзе і ў Беларусь. Іх канцэрт запланаваны на 20 студзеня 2011 года ў мінскім клубе "Рэактар". Вакаліст гурта Максім Фёдараў згадвае, як з год таму яны выступалі ўжо ў беларускай сталіцы. "Беларусь славіцца найперш добрымі дарогамі і выдатнай кухняй, у чым мы пераканаліся. Думаю, што вывучым пару слоў па-беларуску, каб павітацца са сцэны". Музыкі з Eimic таксама прызналіся, што з’яўляюцца вялікімі прыхільнікамі беларускага гурта Portmone, з якім яны хочуць пабачыцца ў Мінску.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.