UDF

Новости

Таболічы ладзяць публічнае вяселле

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
5 октября 2010, 16:17
Мэтал-музыка і шоўмэн Алесь Таболіч вырашыў зрабіць сваё вяселле адкрытым для ўсіх.

Лідэр гурта Znich мяркуе, што публіка павінна бачыць творчых асобаў у розных іпастасях і сакрэту з падзеі ў сваім жыцці не робіць. Наадварот – сваё вяселле Таболіч вырашыў правесці ў адкрытым фармаце. Другі дзень святкаванняў пройдзе ў мінскім клубе "Рэактар" пры ўдзеле фолк- і рок-гуртоў. Трапіць на гэты вясельны канцэрт можа кожны, хто набудзе квіток у касах.

"Мяркую, што за тыя 14 год, як выходжу на сцэну, я магу сябе лічыць значнай медыяперсонай, прынамсі ў мэталічнай тусоўцы. Таму бачу сваё вяселле менавіта так – для сябе і для людзей".

24 кастрычніка маладых будуць віншаваць гурты "Рокаш", "Сок", "Рокерджокер", "Зьмяя", Unia. Выйдзе на сцэну і гурт Таболіча Znich. Весці імпрэзу будзе Лэсьлі Ножык, лідэр самай знакавай мэтал-групы з Беларусі – Gods Tower.

Абранніцу Алеся Таболіча завуць Алеся. Яна маладзейшая за будучага мужа на 11 год. Цяпер вучыцца на філфаку БДУ і працуе журналісткай.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.