UDF

Новости

«Аліса» зноў збіраецца ў Мінск

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
28 сентября 2010, 15:34
Калі ў Мінску з’явіліся афішы з запрашэннем на канцэрт расійскіх рок-зорак – гурта "Алиса" іх беларускія прыхільнікі ўздыхнулі з палёгкай. Пасля мінулага канцэрта ў беларускай сталіцы была засцярога, што Кінчаў з камандай больш сюды не прыедуць.

Тады міністэрства ўнутраных спраў Беларусі звярнулася ва ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама з тым, каб не дазваляць больш выступы "Алисы". Прычына ў парушэннях тэхнікі бяспецы (гурт актыўна выкарыстоўвае вагнявыя спецэфекты), а таксама з складанасцямі ў забеспячэнні парадку падчас канцэрту – "алісаманы" ў кожным горадзе славяцца сваёй надзвычайнай эмацыйнасцю.

Тым не менш канцэрт "Алисы" у Мінску ўсё ж адбудзецца. Пройдзе ён 22 лістапада ў клубе "Рэактар", хоць гурт звычайна выступае ў залях у 5-10 разоў большых па памерах. Як тлумачаць мінскія арганізатары канцэрта, прапанова зладзіць прэзентацыю ў клубным фармаце сыходзіла ад іх. "Найперш таму што чым большая заля, тым большая эканамічная рызыка, а ў Мінску ўвосені і так нямала канцэртаў знакамітых музыкантаў. Па-другое, узгадненняў такая заля вымагае менш, таму відаць і дазволілі", - тлумачыць адзін з арганізатараў Антон Сасноўскі. Расійскі гурт спачатку адмоўна паставіўся да такой прапановы, але калі даведаўся, што ў Мінску нядаўна гасціў Стынг ды пазнаёміўся з самой пляцоўкай, даў згоду.

Цікава, што падчас канцэрту ў Полацку сярод просьбаў да мясцовых арганізатараў з боку Кінчава была адна даволі спецыфічная – зладзіць сустрэчу з Архіепіскапам Полацкім Феадосіем. Сам рок-музыкант з'яўляецца актыўным прыхільнікам ідэі праваслаўя, улетку ён нават быў уключаны ў склад Патрыяршай рады па культуры, якую ўзначальвае патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл. Просьбаў зладзіць сустрэчу з кімсьці з беларускіх рэлігійных дзеячаў да арганізатараў канцэрту 22 лістапада пакуль ад яго не было.

Кінчаў намагаецца спыніць сутычку сваіх прыхільнікаў з міліцыянтамі:

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.