UDF

Новости

Стынг выступіць у Мінску з Каралеўскім аркестрам (відэа)

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
10 июня 2010, 12:37
Беларускую сталіцу музыкант наведае з праграмай Symphonicities, падрыхтаванай разам з брытанскім Каралеўскім філарманічным аркестрам.

Пра канчатковае зацверджанне канцэрту Стынга 18 верасня ў "Мінск-Арэне" паведаміў афіцыйны сайт спевака.

Тур у падтрымку Symphonicities 58-гадовы выканаўца пачынае 2 ліпеня з канцэрту ў Ванкуверы, цягам усяго лета "сімфанічнага" Стынга пачуюць у шэрагу іншых гарадоў Паўночнай Амерыкі, а з верасня з выступлення ў Осла стартуе еўрапейскі тур. Пакуль Мінск застаецца адзіным горадам на постсавецкай тэрыторыі ў графіку канцэртаў.

Перад пачаткам туру Стынг заявіў, што з нецярплівасцю чакае канцэртаў з Каралеўскім аркестрам. Досвед выступу з іншымі сымфанічнымі аркестрамі – Чыкагскім і Філадэльфійскім ён называе самымі яскравымі момантамі ў сваёй кар’еры.

У праграму Symphonicities уключаны асноўныя хіты музыканта, як з даробку The Police, так і з сольнай творчасці.

З іменем Стынга ў апошні час было звязана два скандалы. Яго заява пра неабходнасць легалізаваць лёгкія наркотыкі выклікала пратэсты з боку арганізацый, што змагаюцца супраць распаўсюду наркотыкаў. Нараканні з боку грамадскасці выклікаў выступ Стынга на прыватнай вечарыне прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава, якога лічаць дыктатарам.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.