UDF

Новости

Выйшаў першы беларускі “трайнік“

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
20 мая 2010, 14:01
Урэшце выйшаў першы беларускі "трайнік" - трыб’ют гурту "Ы.Ы.Ы" і Васі Шугалею. На 3 CD прадстаўлены ўсе алічбаваныя запісы каманды, трыб’ют-альбом Змітра Вайцюшкевіча і трыб’ют-складанка. Спяваюць як тыя, хто асабіста ведаў Васю, так і тыя, хто проста захапіўся яго творчасцю. Расійскія гурты, з якімі колісь быў звязаны Шугалей: "Жуки", "Запрещенные барабанщики", "Браво" на прапанову аніяк не адгукнуліся.

Трыб’ют "Ы.Ы.Ы" па часе рыхтаваўся столькі ж, колькі існавала мінская каманда. Гэты праект увойдзе ў музычную гісторыю як першы беларускі трайны CD. На першым дыску прадстаўлены ўсе запісы гурта ў mp3, ад выступу на фэсце "Тры колеры-90" да праекта "Чоко і Боко". Другі дыск – апошні альбом каманды "Зелёное золото", перазапісаны і пераспяваны Змітром Вайцюшкевічам. Трэці дыск – уласна трыб’ют. Песні Шугалея пераспявалі як тыя, хто асабіста ведаў Васю, напрыклад, Лявон Вольскі ці Стас Пачыцкі, так і тыя, хто проста захапіўся яго творчасцю, як IQ48 і The UNB. Дзіва, але няма ў трыб’юце "Ляпіса Трубяцкога", узлёт якога ў Расіі пры канцы 90-х адбыўся пры дапамозе Шугалея.

Планаваўся ўдзел і вядомых музыкаў з Расіі, якія былі звязаныя з Васем, якіх ён прадзюсаваў ці пісаў для іх песні. Але выйшла так, што ніхто з іх не выказаў жадання ўзяць удзел у праекце. "Би-2 адказалі, што не маюць часу запісаць песню праз шчыльны гастрольны графік, "Жуки", "Запрещенные барабанщики", "Браво" на прапанову аніяк не адгукнуліся", - апавядае былы музыка "Ы.Ы.Ы" і завадатар трыб’юту Павел Юрцэвіч.

Прэзентацыя трыб’юту пройдзе 3 чэрвеня ў мінскім "Рэактары". Будуць граць удзельнікі праекту -
"Кассиопея", The UNB, Rockerjoker, Neuro Dubel, "Серебряная Свадьба" і Зьміцер Вайцюшкевіч. На сцэну таксама выйдуць тыя людзі, якія маюць што сказаць пра Шугалея: Яўген Калмыкоў, Уладзімер Шаблінскі, Анатоль Вечар, Алег Клімаў.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.