UDF

Новости

Беларускія рэперы праводзяць свой фэст. Без Сярогі

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
3 мая 2010, 19:09
Беларускія выканаўцы рэп-музыкі вырашылі правесці свой фэст і аб’яднацца па моўным прызнаку – прымаецца толькі чытка на беларускай мове. Самага вядомага беларускага рэпера Сярогу ў шэрагі ўдзельнікаў фэсту не прынялі. Гамельчук чытаць на сваёй мове не хоча.

У фэсце возьмуць удзел яркія прадстаўнікі айчыннай хіп-хоп культуры - Lunclan, PANaNieba, Вожык. Хэдлайнерам заяўлены Vinsent. Яго альбом "Пачатак" у 2009 годзе стаў сапраўдным адкрыццём у беларускай рэп-музыцы, а кліп на песню "Восеньскі вальс" быў названы лепшым музычным відэа году.

Кожны з выступоўцаў рыхтуе свой сюрпрыз. Так, напрыклад, рэпер Вожык прадставіць трэк "Амерыка скрозь", што быў запісаны пры ўдзеле амерыканскага рэпера Popa Chief. Прадстаўнікі рэп-фармацыі M.U.Skool гурт Lunclan з Лунінца прадставяць свае новыя песні, а Vinsent плануе зняць падчас свайго выступа канцэртнае відэа.

Пэўна самага вядомага беларускага рэпера Сярогу ў гэтую кампанію не ўзялі. Гамельчук чытаць на сваёй мове не хоча, тлумачыць гэта тым, што яго спевы на беларускай мове будуць выглядаць на клаўнаду.

Фэст беларускага рэпу пройдзе ў Мінску 7 мая ў клубе "Рэактар".

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.