UDF

Новости

Кнігу “Заходнебеларуская Атлантыда“ прэзентуюць ў Мінску. Аднайменную выставу ў верасні забаранілі

TUT.BY
23 января 2015, 17:30
Кніга "Заходнебеларуская Атлантыда" прысвечана гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час. Чытачы змогуць пазнаёміцца як з жыццём звычайных беларусаў у 1921-1939 гады, так і з біяграфіяй цікавых гістарычных асоб, звязаных з нашай краінай. Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў пятніцу, 23 студзеня, у Мінску.

Кніга "Заходнебеларуская Атлантыда" складаецца з артыкулаў Ігара Мельнікава, гісторыка і даследчыка жыцця Заходняй Беларусі "за польскім часам".

Ігар Мельнікаў: Гэтае выданне – вынік маёй пяцігадовай працы ў архівах розных краін. Акрамя гэтага, за гэты час я аб'ездзіў і ўбачыў шматлікія мясціны Беларусі і пазнаёміўся з цікавымі сведкамі той эпохі, якую мы зараз называем "міжваенны час". У маёй прыватнай калекцыі вялікая колькасць аўтэнтычных здымкаў, матэрыялаў і дакументаў 1920-1940 гадоў, частка з якіх апублікавана ў "Заходнебеларускай Атлантыдзе". Прыйшоў час, каб сучасныя беларусы адкрылі для сябе гістарычную праўду пра падзеі 1921-1939 гадоў у Заходняй Беларусі.


Частка экспазіцыі выставы "Заходнебеларуская Атлантыда" ў Заслаўі. Фота: Аляксандр Лычаўка, TUT.BY

У выданні можна знайсці аналіз гісторыі заходнебеларускіх тэрыторый у складзе Другой Рэчы Паспалітай. Асаблівую цікавасць выклікаюць нарысы, прысвечаныя гісторыі крыміналу ў Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах міжваеннай Польшчы. Таксама распавядаецца пра падзеі верасня 1939 года, удзел беларусаў у складзе польскага войска ў баявых дзеяннях супраць вермахта і Чырвонай Арміі ў самым пачатку Другой Сусветнай. Аўтар аналізуе гісторыю сталінскіх рэпрэсій супраць грамадзян Заходняй Беларусі, а таксама сумна вядомы Беларускі катынскі спіс.

Прэзентацыя кнігі кандыдата гістарычных навук Ігара Мельнікава "Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг." адбудзецца 23 студзеня а 18.00 у сядзібе БНФ на Чарнышэўскага, 3. На прэзентацыі ўсе ахвотныя змогуць пазнаёміцца з аўтарам, задаць яму любыя пытанні па гісторыі Заходняй Беларусі, убачыць унікальныя фатаздымкі па тэме і набыць кнігу з аўтарскім аўтографам.

У верасні мінулага года Ігар Мельнікаў прэзентаваў гледачам выставу пад назвай "Заходнебеларуская Атлантыда" ў музеі ў Заслаўі. Але цікавыя экспанаты жыцця беларусаў "пры Польшчы" шырокаму колу гледачоў пабачыць не атрымалася – выставу забаранілі ідэолагі Мінаблвыканкама.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.