UDF

Новости

Галоўны канвеер МАЗу спыніўся. Пакуль на адзін дзень

Радыё Рацыя
2 марта 2009, 11:16
Інфармацыя пра тое, што адно з буйнейшых беларускіх прадпрыемстваў – Менскі аўтамабільны завод з 2 сакавіка спыняе працу на тыдзень, паступіла ў прэсу яшчэ два тыдні таму. Пра гэта паведаміў рабочы прадпрыемства Уладзімір Волкаў. Адміністрацыя спачатку маўчала. Аднак потым гэтыя звесткі сталі абвяргацца. Як паведаміла Радыё Рацыя начальнік бюро па інфармацыйнаму забеспячэнню Яўгенія Бяссмертная, панядзелак – для большасці рабочых усё ж стаў адпачынкам. Галоўны канвеер стаіць, аднак працуе аўтобусная вытворчасць. Заўтра адмінстрацыя абяцае запусціць і галоўны канвеер, кажа Яўгенія Бяссмертная. Аднак як далей будзе працаваць аўтагігант на сённяшні дзень невядома:

- Магчыма, што ў пятніцу не будзем працаваць. А магчыма, што будзем. Гэта пакуль дакладна невядома. Але тое, што МАЗ спыняецца на цэлы тыдзень – гэта няпраўда.

Як вядома, з пачатку года МАЗ перайшоў на трохдзённы працоўны тыдзень. Кіраўніцтва прадпрыемства ўжо неаднаразова казала пра тое, што спад аб'ёмаў вытворчасці ў першым квартале 2009 году можа скласці да 30%. Гэта звязана з праблемамі рэалізацыі прадукцыі. Галоўны рынак збыту менскіх аўтабудаўнікоў - Расія – з-за крызысу адмаўляецца ад ранейшых заказаў.

Толькі на галоўным заводзе МАЗу працуе каля 30 тысяч чалавек. А калі дадаць да іх рабочых прадпрыемстваў, якія вырабляюць камплектуючыя для аўтагіганта, то лічба можа дасягнуць нават 50 тысяч чалавек.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.